«Віцебская вясна» - незалежны інфармацыйны рэсурс, які быў створаны і падтрымліваецца праваабаронцамі і журналістамі гораду Віцебску і Віцебскага рэгіёну. Наша мэта – пашыраць сярод жыхароў Віцебшчыны аб'ектыўную і поўную інфармацыю, датычную найперш да тэмы правоў чалавека – як грамадзянскіх і палітычных, гэтак і сацыяльных, эканамічных, культурных, а таксама правоў 3-га пакаленьня.
Хаця некаторыя нашы аўтары могуць зьяўляюцца сябрамі розных праваабарончых і грамадзкіх арганізацыяў ды палітычных партыяў, мы імкнёмся да непрадузятасьці ў падачы інфармацыі, і наш рэсурс ніякім чынам не афіляваны зь якімі-небудзь арганізацыямі, палітычнымі ці рэлігійнымі структурамі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь або за мяжою.
Каб зьвязацца з намі, калі ласка, перайдзіце на старонку «Кантакт» сайту.