Друкаваць гэтую старонку
Серада, 23 Лістапад 2022

У Верхнядзвінску затрымалі актывістку Валянціну Болбат. Дзе яна – невядома

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

22 лістапада ў яе дома правялі ператрус, а саму спадарыню Валянціну некуды павезлі. Дагэтуль яе тэлефоны не адказваюць. Падобна, што ператрус можа быць звязаны з масавым ціскам на актывістаў руху «За Свабоду», які адбываецца ў апошнія дні.

Валянціна Болбат (Кудлацкая) – адна з найстарэйшых актывістак у рэгіёне. Яна шмат займалася справамі трэцяга сектару: ладзілі мерапрыемствы ў жаночых асяродках, дапамагала вывозіць дзяцей на аздараўленне, спрабавала ладзіць узаемадзеянне з мясцовымі ўладамі па асобных накірунках. Актыўна ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях у якасці назіральніцы.

Апошнім часам займалася арганізацыяй культурніцкіх мерапрыемстваў – сустрэчаў з літаратарамі краязнаўцамі. А таксама добраўпарадкаваннем свайго мястэчка, прыцягваючы на дапамогу неабыякавых жыхароў Верхнядзвінску.

Лявон Каляда