Прычына затрымання святара невядомая. Гэтаксама невдома, ці быў ксёндз Аляксандр Баран асуджаны, або яго пратрымаюць за кратамі 72 гадзіны і выпусцяць да суду.
Краязнаўца з Докшыччыны Кастусь Шыталь нагадаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ксёндз Аляксандр Баран у жніўні 2020 году разам з парафіянамі выходзіў на акцыю за свабодныя выбары і супраць гвалтоўных дзеянняў так званых сілавікоў.
Феліцыян Красоўскі