Друкаваць гэтую старонку
Субота, 20 Лістапад 2021

На 15 сутак за краты кінулі гаспадара БЧБ-хаты Анатоля Каханчыка

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Анатоль Каханчык Анатоль Каханчык

19 лістапада ў Полацкім раёне быў затрыманы гаспадар памаляванай у бел-чырвона-белыя колеры хаты Анатоль Каханчык. У той жа дзень яго судзілі, прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі (арт. 19.11 КаАП) і пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведамілі праваабаронцы ПЦ «Вясна».

«Нешта там перапосціў у траўні ці ў чэрвені, з Белсату і з Tut.by. Раней жа яны не былі забароненыя!»каментаваў на пачатку лістапада Анатоль Каханчык інфармацыю пра тое, што на пошце яго чакае судовая пастанова.

10 лістапада на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Каханчык паведамляў, што некалькі дзён таму ў вёску прыязджалі «па заяве прэдседацеля» супрацоўнікі СК і апытвалі ўсіх суседзяў. Пыталіся, дзе можа хавацца гаспадар БЧБ-хаты.

Чырвоную паласу на яго доме замазалі карычневай фарбай.

Нагадаем, у лютым 2021 году Анатоля Каханчыка пакаралі арыштам на 7 сутак за парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (на той момант – арт. 23.34 КаАП).

Янка Прас