Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 20 Студзень 2014

Павал Левінаў дамогся вынясеньня папярэджаньня старшыню выбарчай камісіі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Павал Левінаў Павал Левінаў

Пракуратура Віцебску абвясьціла афіцыйнае папярэджаньне старшыню Віцебскай абласной выбарчай камісіі. На зварот праваабаронцы ў пракуратуру правялі праверку і выявілі факт парушэньня заканадаўства аб выбарах з боку старшыні Віцебскай абласной выбарчай камісіі Хомы Д.Л., «у сувязі з чым апошняму было абвешчанае папярэджаньне пра недапушчальнасьць парушэньня закону». Сам жа Павал Левінаў акрэдытаваўся ў назіральнікі нанова і працягвае сачыць за працай выбарчай камісіі…

Група грамадзян выканала ўсе патрабаваньні закону і вылучыла прадстаўніка БХК ў Віцебску Паўла Левінава ў якасьці назіральніка пры Віцебскай гарадзкой тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Праваабаронцу спачатку акрэдытавалі ў якасьці назіральніка (27 сьнежні 2013 г.), а потым пазбавілі гэтай акрэдытацыі (30 сьнежня). Рэч ў тым, што адзін з грамадзян падпісаўся за Левінава, знаходзячыся ў шпіталі. Камісія гэты подпіс палічыла несапраўдным, хаця грамадзянін пазьней пісьмова пацьвердзіў, што подпіс ставіў асабіста.

Павал Левінаў з такім рашэньнем не пагадзіўся і пачаў абскарджваць яго: 4 студзеня ён падаў скаргу ў Віцебскую абласную выбарчую камісію.

Выбарчым кодэксам краіны вызначаны максымальны тэрмін разгляду зваротаў - дзесяць дзён. Дык што скарга Левінава мусіла быць разгледжанай не пазьней за 13 студзеня. Але паседжаньне наконт пытаньня разгляду скаргі праваабаронцы было скліканае і праведзенае старшынём Віцебскай абласной выбарчай камісіяй Хомам Д.Л. толькі 14 студзеня 2014 году.

Левінаў вырашыў, што гэткае парушэньне закону ня можа быць пакінутае па-за ўвагай і зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбай прымяніць да Хомы Л.Д. меры пракурорскага рэагаваньня за парушэньне ім дзейнага выбарчага заканадаўства краіны.

Беларускі Хэльсынскі Камітэт