Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 21 Жнівень 2026

Суд Лёзненскага раёна прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" інтэрнэт-рэсурсы пра ІТ-тэкналогіі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

18 жніўня раённы суд прызнаў "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй сайт Devby і аднайменны Telegram-канал разам з двума Telegram-ботамі.

Devby - гэта вядомае інтэрнэт-выданне пра тэхналогіі і IT-індустрыю ў Беларусі, ён аб’ядноўвае распрацоўшчыкаў, тэсціроўшчыкаў, менеджараў, стартапераў і іншых спецыялістаў гэтай галіны.  Арцёмам Канцавым. Доўгі час інтэрнэт-рэсурс з'яўляўся ключавой пляцоўкай для беларускай IT-супольнасці, але пасля падзей 2020 года і пачатку вайны ва Украіне каманда працуе ў эміграцыі (рэдакцыя знаходзіцца ў Варшаве). 

Спачатку сайт быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі РБ для карыстальнікаў унутры краіны. Цяпер у  адпаведнасці з рашэннем Лёзненскага суда інтэрнэт-рэсурсы пра ІТ-тэхналогіі 21 жніўня ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Святлана Доўгая