Паводле абноўленага 12 траўня Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў,
суд Полацкага раёна і горада Полацка 11 чэрвеня прызнаў “экстрэмісцкімі” стронкі ў "Facebook" з назвамі "Беларусы ў Італіі" і "Sasha Shirokava".
Суд горада Наваполацка ў той самы дзень прызнаў “экстрэмісцкімі” яшчэ дзве старонкі ў "Facebook": "Mata Hari" і "Šufliadka". Апошняя – гэта старонка інтэрнэт-крамы беларускага адзення ў Польшчы.
Раней мы пісалі, што БЕЛСАТ прыводзіць наступную статыстыку, параўноўваючы колькасць “экстрэмісцкіх” пастановаў з колькасцю насельніцтва. Паводле яе, у ліку “лідараў” 3 раёны Віцебшчыны: на 10 000 жыхароў раёна суд Вушацкага раёна вынес 28,24 адпаведныя пастановы, суд Чыгуначнага раёна Віцебска - 24,27, суд Мёрскага раёна - 21,03.
Марыя Кухцінская