Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 02 Красавік 2026

Акаўнт у TikTok з віцебскімі навінамі ўжо сёмы раз прызнаны “экстрэмісцкім”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

1 красавіка суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” акаўнт у TikTok пад назвай "Новости Витебска и области". Ен мае амаль 36 тысяч падпісчыкаў, але не абнаўляўся з 2025 года.

Гэта “няўлоўны” інтэрнэт-рэсурс, які прызнавалі  “экстрэмісцкім” і раней, але ён усё адно вяртаўся да сваіх гледачоў. Змяняліся толькі назвы акаўнта. Пракратруры розных рэгіёнаў фіксавалі "прыкметы экстрэмізму" у кантэнце відэа-рэсурса. Таму ён уключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ужо сёмы раз.

Серафіма Юнкевіч