Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 30 Сакавік 2026

Суды Віцебшчыны зноў "зрабілі ўнёсак" у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У абноўлены  30 сакавіка Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі  дадалі 6 інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных судамі Віцебскай вобласці "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй". Ніводзін з іх не мае дачынення да Віцебшчыны.

Паводле абноўленага “экстрэмісцкага спіса”,
суд Полацкага раёна і г. Полацка 24 сакавіка 2024 года прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукыяй” інтэрнэт-сайт  "НАРОДНЫЯ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСI" і старонку Talaka - Venner af Belarus i Danmark у Facebook;

- гарадскі суд Наваполацка 23 сакавіка 2024 года прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукыяй” старонкі ў Facebook з назвамі "Belarusian in Las Vegas", "БХД | Беларуская Хрысцiянская Дэмакратыя", "БЕЛАРУСКI ФРОНТ. АБАРОНА КУРАПАТАУ";

-суд Мёрскага раёна 20 сакавіка 2026 года прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукыяй”  Telegram–канал "Супер Мова".

Нагадаем, што маніторынгам інтэрнэту і пошукам нядобранадзейных рэсурсаў заабавязалі займацца рэгіянальныя пракуратуры. І яны спаборнічаюць у гэтым занятку, імкнучыся знайсці як мага больш "крамолы". Там пракуроры "грабуць" усё, не зважаючы  на характар інтэрнэт-рэсурса, а потым  хваляцца колькасцю пазоваў, пададзеных у суды. Так, пракуратуры Лёзненскага раёна за 2025 год удалося знайсці 12 "экстрэмісцкіх" старонак і акаўнтаў у інтэрнэце. Усе яны прызнаныя раённым судом “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукыяй”. Суды практычна стоадсоткава падтрымліваюць меркаванне пракуратуры ў такіх выпадках. 

Марыя Вайцяшонак