У анонсе групы гаворыцца, што яна яднае “прыхільнікаў будучага прэзілэнта Беларусі”, і такіх прыхільнікаў набралася аж 1316 – столькі падпісчыкаў мае група. Інфармацыя ў групе не абнаўлялася з 2021 года. Праўда, і любоў да Мікалая Лукашэнкі там амаль нічога не пісалі: асноўны змест – гэта крытыка Аляксандра Лукашэнкі і яго палітыкі.
У “экстрэмісцкі” спіс Мінінфарма трапіла і суполка "Белорусы в Москве / Беларусы ў Маскве" у Фэйсбуку. Адпаведнае рашэнне 14 студзеня прыняў гарадскі суд Наваполацка.
Раіса Смірнова