У Беларусі на Андрэя Кулакова заведзена крымінальная справа, ягоная маёмасць арыштавана. Падрабязнасцяў хлопец не ведае, але мяркуе, што справу распачалі па арт. 342 Крымінальнага Кодэкса РБ – за ўдзел у пратэстах. Даведаўшыся пра гэта, ён запісаў сатырычнае «пакаяльнае відэа», дзе распавядаў, што падчас пратэстных маршаў 2020г. перавозіў людзей на сваім транспартным сродку, у сувязі з чым «в упадок пришёл общественный транспорт в Витебске».
Два мікрааўтобусы- «жывемабілі» адпаведнай расфарбоўкі стаяць на міліцэйскай штрафстаянцы. Іх гаспадар пакінуў Беларусь у 2021 годзе – спачатку выехаў ва Ўкраіну, а пасля пачатку вайсковых дзеянняў перабраўся ў Польшчу. Там зрабіўся валанцёрам і дапамагаў уцекачам на украінска-польскім памежжы.
Ірына Міронава