Кірыл Борстак – выпускнік ПДУ, працуе на ўстаноўцы «Юнікрэкінг» і паходзіць з «нафтанаўскай» дынастыі: яго бацька таксама працуе на «Нафтане». У відэароліку пра затрыманне гаворыцца, што раз «хлопца не задавальняла праца на горадаўтваральным прадпрыемстве», то яго чакае «адпачынак на 25 сутак у ІЧУ».
Як не аднойчы бывала раней, «спрагназаваныя» гэтым Тэлеграм-каналам арышты аказваліся фэйкам. Тэрмін арышту вызнычае суд, а не міліцыянты, якія складаюць адміністрацыйныя пратаколы. У дадзеным выпадку пра суд над Кірылам Борстакам пакуль нічога не вядома – ні паводле якога артыкула яго абвінавачваюць, ні характар пакарання.
Віктар Барысаў