Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 15 Люты 2024

За віртуальны «экстрэмізм» улады аштрафавалі былога нафтанаўскага страйкамаўца

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 15 снежня за распаўсюджванне спасылкі на «экстрэмісцкі» відэаролік у сацыяльнай сетцы пакарала штрафам у памеры 555 рублёў Андрэя Куца.

У судовым паседжанні было ўстаноўлена тое, што Андрэй на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціў спасылку на Youtube-канал, які быў уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мужчына ў судзе віну прызнаў часткова і адмаўляў сваё дачыненне да распаўсюджвання экстрэмізму ў Інтэрнеце.

На падставе матэрыялаў адміністрацыйнай справы суддзя Болаболава на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла Куца спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры пятнаццаці базавых велічынь, што складала ў 2023 годзе суму ў 555 рублёў.

Артур Рыбін