Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 02 Люты 2024

Па “экстрэмісцкім” артыкуле ўлады Наваполацка арыштавалі мясцовую жыхарку

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 30 лістапада 2023 года за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 10 сутак Алену Шкірэнку.

Пры апытанні ў судовым паседжанні Алена паведаміла, што яна ў сетцы «Instagram» мела персанальную старонку і з  ўвосені 2020 года была падпісаная на паблік з назвай «Страчком ААТ «Нафтан», у наступным яна забылася пра існаванне гэтай падпіскі.

 У судзе жанчына часткова віну прызнала, не адмаўляла таго, што размясціла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы інфармацыйную прадукцыю, прызнаную ўладамі пасля экстрэмісцкай, але не лічыць, што ў яе дзеяннях меліся прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння.

Аднак яе довады не пераканалі суддзю Балаболаву, якая на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП, пастанавіла арыштаваць Шкірэнку на 10 сутак.

Наталля Краўцова