Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 19 Студзень 2024

За распаўсюд «экстрэмісцкага» відэа ўлады пакаралі штрафам прыбіральшчыцу памяшканняў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 5 студзеня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы відэароліка з «экстрэмісцкай» інфармацыяй аштрафавала прыбіральшчыцу службовых памяшканняў у Фізкультурна-спартыўным клубе "Міёры" Таццяну Дзямешку.

У судзе быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое паступіла з мясцовага аддзялення міліцыі, паведамлялася аб тым, што Таццяна ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціла і захоўвала з мэтай распаўсюджвання візуальную інфармацыйную прадукцыю ў выглядзе лагатыпа «TUТ.BY», размешчаную ў відэазапісах з назвамі "Лукашэнка з аўтаматам супраць народа Беларусі", уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні жанчына не прысутнічала, віну прызнала і хадайнічала аб разглядзе справы ў яе адсутнасць. Таму, суддзя Яскевіч, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП, падвергла Дзямешку спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры дваццаці базавых велічынь, што складае 800 рублёў.

Раман Яромін