Друкаваць гэтую старонку
Серада, 16 Жнівень 2023

Улады за распаўсюд «экстрэмізму» аштрафавалі жыхарку Талачынскага раёна

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Талачынскага раёна Алеся Саян 21 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай сетцы пакарала штрафам у памеры 1110 рублёў мясцовую жыхарку маці двух дзяцей Насту Іванову.

У судзе мясцовыя работнікі міліцыі прад'явілі доказы таго, што Іванова з 2018 па 6 ліпеня 2023 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўвала і распаўсюджвала інфармацыйнаю прадукцыю - інтэрнэт-старонку з назвай «Symbalby», уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

І хаця «правапарушальніца» не прызнала віну, суддзя Саян пастанавіла на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакараць яе штрафам у даход дзяржавы ў памеры 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння і сродка ўчынення правапарушэння - мабільнага тэлефона.

Жанна Яршова