Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 03 Жнівень 2023

За чытанне “экстрэмісцкіх” матэрыялаў улады аштрафавалі шматдзетную маці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя Дубровенскага раёна Марыя Цыклінская 15 чэрвеня за падпіску на "экстрэмісцкія" інфармацыйныя рэсурсы ў сацыяльных сетках пастанавіла аштрафавала на 370 рублёў мясцовую жыхарку маці траіх малалетніх дзяцей Святлану Маталыгіну.

У судовым паседжанні быў усталяваны факт таго, што «правапарушальніца» з дапамогай тэлефона з 2020 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» мела падпіску на інфармацыйную прадукцыю ў дзвюх групах уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Міліцыя выявіла гэтую інфармацыю падчас маніторынгу інфармацыйных рэсурсаў у Інтэрнеце.

Прызнанне сваёй віны і зробленага для суддзі Цыклінскай было дастаткова, каб пакараць Святлану, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП, штрафам у памеры 10 базавых велічыняў.

Мілана Юсупава