Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 24 Сакавік 2023

Актывіст БСДП Леанід Гаравы адбывае адміністрацыйны арышт. У яго праблемы са здароўем

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Леанід Гаравы быў затрыманы 15 сакавіка пасля праведзенага ў яго дома ператрусу. 16 сакавіка над ім адбыўся суд, актывіста прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Падчас суду Гаравому стала кепска, у суд выклікалі хуткую дапамогу. Аднак на рашэнне суду гэта не паўплывала: Леаніда Гаравога асудзілі на 15 сутак.

Праваабаронцам стала вядома, што пад арыштам знаходзіцца і сын спадара Леаніда, таксама сябар БСДП, Аляксей Гаравы. Яго затрымалі разам з жонкай яшчэ 20 лютага ў Мінску, па месцы жыхарства, дома правялі ператрус. Пазней жонку адпусцілі, а Аляксея Гаравога двойчы запар асудзілі за «непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі».

Леанід Гаравы – вядомы на Віцебшчыне актывіст, адзін з даўніх прадстаўнікоў грамадскага сектару Гарадоччыны. Паводле адукацыі ен настаўнік матэматыкі, шмат год адпрацаваў дырэктарам школы ў весцы Вархі Гарадоцкага раену, але быў вымушаны звольніцца пад ціскам за грамадскую дзейнасць. Яго не аднойчы затрымлівалі і каралі штрафамі і «суткамі». Затрыманне ў 2020-м годзе ледзь не скончылася трагічна: яго пакінулі пад вартай на тры дні без неабходных лекаў, і на фоне гіпаглікемічнай комы ў Леаніда Гаравога здарыўся інсульт, наступствы якога не прайшлі і дагэтуль.

Яна Чайка