Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Сакавік 2023

Віцебчука арыштавалі за пікет пад лозунгам "Слава Украіне"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У лютым у Віцебску па даносу "неабыякавага грамадзяніна" затрымалі мясцовага жыхара Антона — нібыта ён выкрыкваў "неанацысцкія лозунгі".

У выніку супрацоўнікі міліцыі на яго склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП за тое, што малады чалавекн у пад'ездзе дома правёў пікетаванне, выказваючы грамадска-палітычныя і асабістыя інтарэсы, а таксама пратэст супраць нападу Расіі на Украіну, і выкрыкваў пратэсныя лозунгі ў пад'ездзе дома. Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка прызнаў Антона вінаватым і асудзіў хлопца на 15 сутак арышту.

На судзе Антон віну не прызнаў і пацвердзіў, што падчас гутаркі з невядомым чалавекам, які жыве ў кватэры, на ўваходных дзвярах якой была размешчана выява сцяга Расіі, выкрыкваў лозунгі, якія выкарыстоўваюцца ўкраінцамі падчас вайны. Ён адзначыў, што не лічыць гэтыя лозунгі неанацысцкімі. А таксама заявіў, што выказваў іх, бо супраць вайны. Доказам яго віны стала нібыта размешчаная ў сацсетках "нацысцкая сімволіка".

Павел Сухі