Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Люты 2023

У Мінску судзяць чатырох пастаўскіх актывістаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Іх затрымалі за фота з пратэстаў у Мінску. На ім яны стаяць на дарозе падчас акцыі пратэсту ў 2020 годзе.

Крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) разглядаецца сёння, 18 лютага, у судзе Партызанскага раёна Мінска. На лаве падсудных — Дзмітрый Плешавеня, Людміла Цыбульская, Юрый Дзіковіч і Сяргей Ляўко. Іх справу разглядае суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Грамадскіх актывістаў затрымаў ГУБАЗіК у Паставах у лістападзе мінулага года. Але затрыманыя не ўсе, бо частка актывістаў з Паставаў, якая таксама ёсць на фота, з’ехала яшчэ падчас першай хвалі палітычнай міграцыі. Такім чынам улады зачышчаюць  усіх нязгодных з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі, нават у маленькіх гарадах.

Інга Сташэўская