Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 19 Студзень 2023

У Віцебску мужчыну з асаблівасцямі слыху асудзілі на год і два месяцы калонні па “народнаму артыкулу”

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Суддзя Сняжана Кіндзеева Суддзя Сняжана Кіндзеева

Кастрычніцкім судзе Віцебска 19 снежня 2022 года асудзілі Дзяніса Хаўханава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева асудзіла Дзяніса на адзін год і два месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма. Дзяніс мае групу інваліднасці па слыху, таму ў працэсе ўдзельнічаў перакладчык з мовы жэстаў.

Дзяніса абвінавацілі ў тым, што ён са свайго мабільнага тэлефона пад пастом у тэлеграм-канале пакінуў каментары. Суд іх палічыў, як “негатыўна ацэньваючыя, прыніжаючыя аўтарытэт, гонар і годнасць Лукашэнкі”. У матэрыялах справы падаецца ідэнтыфікацыйны нумар яго тэлеграм-анаўнта і абаненцкі нумар.

Сведкам па справе выступаў супрацоўнік ГУБАЗ, які выявіў, што Дзяніс пад псеўданімам пакінуў каментары ў Telegram. Таксама сведкам на працэсе выступіў аднакурснік Дзяніса, які паведаміў, што “чуў неаднаразова ад яго негатыўныя выказванні на адрас Лукашэнкі. Таксама бачыў, як Хаўханаў у месенджары Тэлеграм праглядаў ролікі, якія крытыкуюць Лукашэнку”.

Мабільны аператар МТС прадаставіў следству дадзеныя, паводле якіх абаненцкі нумар Дзяніса ў інкрымінаваны час працаваў па месцы яго жыхарства.

Пад час “апошняга слова” мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым.

З Дзяніса спагналі на карысць фінупраўлення Віцебскага гарвыканкама 246 рублёў за прызначанага яму адваката.

Іван Чайка