Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 13 Верасень 2022

Двух супрацоўнікаў «Нафтана» і прафсаюзнага актывіста закінулі на «суткі»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У канцы жніўня сілавікі затрымалі ў Наваполацку двух супрацоўнікаў «Нафтана» — Сяргея Ціценку і Андрэя Васільева. У Полацку 13 верасня міліцыя затрымала актывіста недзяржаўнага прафсаюхнага юрыста Віктара Стукава. Год таму актывісту прысудзілі 15 сутак. Сёння, Віктара прывезлі ў суд па іншаму адміністратыўнаму пратаколу.

Сяргея затрымалі 26 жніўня, а Андрэя — 29 жніўня. Суддзя Зінаіда Балаболава асудзіла нафтанаўцаў паводле арт. 19.11 КаАП нібыта за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і прызначыла кожнаму па 15 сутак арышту. 

Вядома, што Ціценка пасля 15 сутак быў перазатрыманы па новым пратаколе. Учора, 12 верасня, над ім адбыўся чарговы суд. Суддзя Балаболава зноў арыштавала мужчыну на 15 сутак за распаўсюдджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Сёння, Стукава прывезлі ў суд Полацкага раёна каб пакараць па іншай адміністратыўнай справе.

Іван Чайка.