Друкаваць гэтую старонку
Серада, 24 Жнівень 2022

Жыхара Віцебска Аляксея Рэзнікава судзяць за рэпосты ў сацыяльных сетках

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суд адбываецца Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 18 жніўня пракурор запытаў пакаранне для мужчыны ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму ўтрымання. Пра гэта паведамляе сайт dissidentby

34-гадовы Аляксей працаваў у асноўным за мяжой. Вясной, з-за цяжкага стану ягонай маці, ён вярнуўся да дому і быў затрыманы. Праз 3 дні пасля арышту сына, памерла ягоная маці. Мужчына застаўся без сваякоў і знаходзіцца больш за 4 месяца пад арыштам ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2.

Улады лічаць, што Рэзнікаў датычны да злачынных дзеянняў і вінавацяць яго ў парушэнні  чатырох  артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

А менавіта арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці), арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Калі ў чытачоў маецца магчымасці, то можна даслаць вязьню бандэроль, занесці перадачу ці пакласці грошы на асабісты рахунак Аляксея Сяргеевіча Рэзнікава, які знаходзіцца па адрасе: СІЗА-2, вул. Гагарына 2, 210026, Віцебск, Рэспубліка Беларусь.

Іван Чайка