Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 04 Жнівень 2022

Віцебскія ўлады працягваюць "зачыстку" культурна-асветніцкай прасторы ад недзяржаўных арганізацый

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

З ініцыятывы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Віцебскі абласны суд 21 чэрвеня прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб'яднанне "Віцебскае музычнае таварыства". Раней улады ліквідаваны грамадскія арганізацыі культурна-асветніцкай накіраванасці:  цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора», сацыяльна-культурная ўстанова "Віцебск для мяне", сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ», прыватная культурна-асветніцкая ўстановы «Лідар новай эпохі» і «Гендарны адказ».

Гэтая грамадская арганізацыя праіснавала ў якасці юрыдычнай асобы больш за 27 гадоў і, па сутнасці, была адным са старэйшых недзяржаўных грамадзянскіх аб'яднанняў. Сярод заснавальнікаў і сяброў арганізацыі былі музыкі Віцебскай абласной філармоніі і многія выкладчыкі музычных навучальных Віцебску. 

На рахунку ВМТ лічыцца мноства праведзеных музычных конкурсаў, фестываляў і реалізаваныя разнастайныя арт-праекты. 

Так, у маі 2013 года "Віцебскае музычнае таварыства" сумесна з Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам, арганізавалі і правялі Другі міжнародны этнафестываль "Мастацтва галасавой імправізацыі "ФАНТОН" - 2013", у якім прынялі ўдзел музычныя калектывы з Балгарыі, Беларусі і Расіі, а таксама вучоныя, музыказнаўцы і аматары этнічнай музыкі. 

Не выклікае сумневу, ліквідацыі "Віцебскага музычнага таварыства" прывядзе да заняпаду музычнага фестывальнага руху ў Віцебскім рэгіёне, і да збяднення яго культурнай прасторы. 

Алег Кунін