Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 12 Чэрвень 2022

З абразу работніка міліцыі ў "Аднакласніках" аршанцу на 2,5 гады абмежавалі волю

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

31 мая ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Несцерава, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкулу 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.  Суддзя Іна Кохава прызнала Несцярава вінаватым і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2,5 гады з накіраваннем у папраўчаю ўстанову адкрытага тыпу.

Паводле абвінавачвання, Аляксандр Несцераў у адным з каментароў у "Аднакласніках" дапусціў абразлівыя выказванні ў бок двух супрацоўнікаў міліцыі з горада Горкі. Лінгвістычная экспертыза прызнала гэта ненарматыўнай формай маўленчага выказвання, што і паслужыла для пастановы вырака.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну і выказаў прабачэння пацярпеламу міліцыянту.Інфармацыі аб судовым працэсе няшмат, аднак вядома, што суд пастанавіў пакараць Несцерава абмежаваннем волі з накіраваннем ва ПУАТ на два з паловай гады (т.зв. "хімія").  Прысуд набыў законную сілу.

Іван Чайка