Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 06 Май 2021

За хабар будуць судзіць былога начальніка аддзелу адукацыі Першамайскага раёну Віцебску

Ацаніць гэты матэрыял
(7 галасоў)
Павел Краско на адной з імпрэз. Фота: vitbichi.by Павел Краско на адной з імпрэз. Фота: vitbichi.by

Працэс над экс-начальнікам аддзелу па адукацыі Першамайскага раёну Віцебску Паўлам Краско пачнецца 7 траўня ў судзе Чыгуначнага раёну. Пра гэта паведаміла прадстаўніца прэс-службы Віцебскага абласнога суду. Пачатак першага паседжання – у 14.30.

Як вынікае з паведамлення, былы начальнік аддзелу па адукацыі Павел Краско абвінавачваецца ў атрыманні хабару (ч.1 і ч.2 арт 430 КК). Былому чыноўніку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Акурат такое пакаранне прадугледжвае частка 2 («Атрыманне хабару паўторна, або шляхам вымагання, або групай асобаў па папярэдняй змове, або ў буйным памеры») гэтага крымінальнага артыкулу.

Чуткі пра затрыманне Краско пачалі хадзіць яшчэ ў лістападзе 2020 году. Як інфармуе афіцыйны сайт аддзелу адукацыі Першамайскага раёну Віцебску, зараз пасаду начальніка аддзелу па адукацыі Першамайскага раёну Віцебску займае Таццяна Кузьміч.

Разгляд крымінальнай справы Паўла Краско пачнецца 7 траўня ў 14.30 у судзе Чыгуначнага раёну Віцебску.

Зміцер Міраш