Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Май 2014

Віцебск застаецца лідэрам па коштах на жытло

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Цэны на кватэры ў Віцебску па-ранейшаму вышэйшыя за іншыя абласных цэнтры. Аднак з пачатку году сярэдняя цана прададзеных кватэр у горадзе над Дзьвіной вырасла ўсяго на 0,9%, а яшчэ ж у IV квартале 2013 году тэмпы росту складалі вялікія 6,9%, паведамляе realt.by.

У параўнаньні з канцом мінулага году продажы кватэр у Віцебску зьнізіліся нязначна, чаго ня скажаш пра астатніх абласныя цэнтры. Шмат у чым не далі сапсаваць агульную статыстыку зьдзелкі па куплі гатовага жытла на першасным рынку, доля якіх склала прыкладна пятую частку ад усяго аб’ёму заключаных дамоваў.

Па актыўнасьці попыту (колькасьці зьдзелак на тысячу жыхароў) Віцебск пераўзыходзіць астатнія абласныя цэнтры і саступае толькі сталіцы. Прычым купляюць у асноўным 1- і 2-пакаёвыя кватэры. Доля прададзеных кватэр з трыма і больш пакоямі ў Віцебску значна ніжэй, чымся ў іншых гарадох.

Попыт на кватэры ў I квартале ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2013 быў ніжэйшым у большасьці гарадоў Беларусі. Зьніжэньне продажаў да 20% было адзначана ў Полацку і Наваполацку, на 20-30% менш кватэр было прададзена ў Воршы.

Дыялёг