
Super User
Lorem ipsum dolor sit amet, consectetuer adipiscing elit, sed diam nonummy nibh euismod tincidunt ut laoreet dolore magna aliquam erat volutpat. Ut wisi enim ad minim veniam, quis nostrud exerci tation
Павал Левінаў працягвае выяўляць абсурднасьць рашэньня Віцебскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах
Праваабаронца Павал Левінаў праінфармаваў Віцебскі гарвыканкам аб правядзеньні адзінаасобнага вулічнага шэсьця. У якасьці маршруту ён пазначыў дарогу ад свайго дому да крамы “Віцебскія прадукты”. І атрымаў пісьмовую забарону на падставе таго, што ня выканаў патрабаваньняў рашэньня гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску”.
У Глыбокім і Германавічах прэзэнтавалі фільм «Глыбоцкая змова»
Фільм “Глыбоцкая змова” распавядае пра дзейнасьць Саюзу беларускіх патрыётаў у першыя пасьляваенныя гады ў Глыбокім і Паставах, пра тую жорсткасьць, якую праявіла савецкая дзяржава да гэтых юнакоў і дзяўчат. На сустрэчах выступіла таксама сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава.
“Вялікі Божа, дай мне сілы”…
Да жыхаркі вёскі Тулава Рагажынскай Марыі Фамінічны мы зь сябрам КХП-БНФ Янам Дзяржаўцавым патрапілі досыць выпадкова, распытваючы ў вясковых мінакоў пра людзей, якія маглі б памятаць падзеі, зьвязаныя са зьнішчэньнем у Ілаўскім рове габрэяў зь Віцебскага гета. Нягледзячы на свой складаны й няпросты лёс, у свае 91 год жанчына паводзіць сябе досыць жвава, шмат чытае, піша вершы, цікава распавядае пра мінулае, добра памятае пра тыя жахлівыя часы.
У Віцебску арыштаваны заснавальнік праваабарончай установы «Платформ інавэйшан»
Заснавальнік праваабарончай арганізацыі «Пляцформа» (прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Платформ інавэйшан») Міхаіл Жамчужны арыштаваны ў Віцебску ў жніўні гэтага году, аднак дагэтуль бракуе інфармацыі аб прычынах ягонага арышту. Пра гэта паведамляе сайт «Пляцформы».
У Аршанскім раёне сталі больш гвалціць і выкрадаць людзей
Аршанскім райвыканкамам разгледжанае пытаньне наконт рэалізацыі Закону Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасьці па прафіляктыцы правапарушэньняў”. У паседжаньні ўзяў удзел намесьнік генэральнага пракурора Аляксандар Дубаў, паведамілі ў прэс-службе нагляднага органу.
Праваслаўнае брацтва рыхтуе юных «каларадаў»?
У суполцы праваслаўнага вайскова-патрыятычнага брацтва, якое дзейнічае пры друцкім храме Раства Прасьвятой Багародзіцы, зьявіліся фатаздымкі з вучэньняў, якія прайшлі 27–29 кастрычніка ў вайсковай частцы № 71325, што ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёну. На фатаздымках — падлеткі ў камуфляжнай форме з «георгіеўскімі стужкамі», павязанымі ў каго на плячы, у каго на рукаве, у каго на грудзёх. Хлопцы 12–16 гадоў, а таксама й некалькі дзяўчат сфатаграфаваліся і ў танку, і падчас знаёмства з тэхнікай МНС, і на турніры па лязэртагу.
Дэпутатка парлямэнту Нямеччыны ўзяла шэфства над палітвязьнем Ігарам Аліневічам
Заклапочанасьць наконт умоваў утрыманьня пад вартай вязьня Ігара Аліневіча выказала дэпутатка парлямэнту ФРГ Марылуізэ Бэк. Яна напісала ліст амбасадару Беларусі ў Нямеччыне з патрабаваньнем стварыць годныя ўмовы турэмнага ўтрыманьня палітвязьню.
Віцебскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяр камунізму і змагароў за вольную Беларусь (відэа, фота)
1 лістапада з нагоды восеньскіх Дзядоў па заведзенай традыцыі шэраг сяброў віцебскіх партыяў, грамадзкіх рухаў і журналістаў з ініцыятывы Барыса Хамайды наведалі грамадзкі мэмарыял Паляі і могілкі, на якіх пахаваныя віцебскія грамадзкія і партыйныя актывісты, якія адышлі ў вечнасьць.
Актывісты Віцебскай вобласьці адзначылі Дзяды (фота)
У Полацку, Воршы і Глыбокім мясцовыя актывісты адзначылі Дзяды. 1-2 лістапада яны адведалі памятныя мясьціны, прысьвечаныя ўшанаваньню ахвяр таталітарнага сталінскага рэжыму. Таксама прыбраліся на могілках і ўшанавалі словамі памяці грамадзкіх і палітычных дзеячаў ды незалежных журналістаў, якія адышлі ў іншы сьвет.
Полацкім чыгуначнікам панізілі заробкі
Кіраўніцтва Полацкага лякаматыўнага дэпо намінальна павысіла аклад і адначасова з гэтым урэзала прэмію. У выніку рабочыя сталі атрымліваць яшчэ менш, чымся раней. Пра гэта паведаміў рэдакцыі charter97.org чытач.