Super User

Super User

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetuer adipiscing elit, sed diam nonummy nibh euismod tincidunt ut laoreet dolore magna aliquam erat volutpat. Ut wisi enim ad minim veniam, quis nostrud exerci tation

Былы старшыня Аршанскага райвыканкаму Леанід Пянькоўскі вярнуўся ў Бешанковіцкі раён. Ён цяпер кіруе сельгаспрадпрыемствам – ЗАТ «АСБ – Агра Наватар». Пра гэта інфармуе сайт адміністрацыі Бешанковіцкага раёну.

За 7 месяцаў 2018 году ў Віцебскай вобласьці ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасьці загінулі 14 чалавек. Цяжкія траўмы на вытворчасьці за гэты ж пэрыяд атрымалі 43 чалавекі.

13 верасьня судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду прыгаварыла 34-гадовага грамадзяніна Турэччыны Гекліка Байрама да 17 гадоў пазбаўленьня волі за забойства 29-гадовай дзяўчыны з Банглядэш.

13 верасьня Віцебскі абласны суд прызнаў жыхара Віцебску Пятра Трублінскага вінаватым у распальваньні нацыянальнай варожасьці. За разьмяшчэньне ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» відэаролікаў нібыта экстрэмісцкага характару судзьдзя Людміла Ларына вынесла рашэньне пакараць яго двума гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай на адзін год.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў сустрэўся 12 верасьня са старшынём Віцебскага гарвыканкаму Віктарам Нікалайкіным. Актывіст апазыцыі запісаўся на прыём да галоўнага вэртыкальшчыка гораду, каб узьняць праблему адсутнасьці ў цэнтры Віцебску месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці 30 жніўня пачаў конкурсную вытворчасьць па справе аб банкруцтве Полацкага раённага спажывецкага таварыства. Працэдура банкруцтва была ініцыяваная самім даўжніком, паведамляюць «Народныя навіны Віцебску».

Жыхары Воршы і грамадзянін Расеі былі затрыманыя ўначы 9 верасьня, калі везьлі ў бок летувіскай мяжы чатырох віетнамцаў.

Цягам лета месьцічы толькі некалькі разоў маглі бачыць Барыса Хамайду на пляцоўцы ля «сіняга дому», дзе ён звычайна дзень у дзень распаўсюджвае незалежную прэсу. Калі ж найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр нарэшце зноў зьявіўся на звыклым месцы, то ласкава пагадзіўся расказаць карэспандэнту ВВ, куды зьнік і дзе быў.

8 верасьня ў гонар 504-х угодкаў Аршанскай бітвы мясцовыя актывісты ўсклалі кветкі да памятных знакаў. Як і ва ўсе апошнія гады, імпрэзу зладзілі выключна добраахвотнікі: мясцовыя улады ігнаруюць гістарычнае месца, дзе ў 1514 годзе войска ВКЛ разьбіла значна большае маскоўскае.

У Віцебскай вобласьці ліквідаванае чарговае сельгаспрадпрыемства. Гэтым разам пад нож патрапіла ААТ «Пурплева» (Сеньненскі раён). Маёмасьць банкрута (будынкі, збудаваньні, тэхніка і іншыя актывы) выстаўленая на таргі. Былым супрацоўнікам прапануецца праз таргі выкупіць сваё жытло. Але калі знойдзецца іншы пакупнік, які запрапануе вышэйшы кошт, то ўладальнікам іх дамоў стане ён.

Старонка 13 з 288