У гэты дзень сябры згадваюць Леаніда добрымі словамі, яго не хапае дэмакратычнай супольнасці - і ў Віцебску, і ў Варшаве. Ен быў прынцыповым, але і спагадлівым чалавекам. Рознабаковай асобай - ён пісаў вершы, займаўся краязнаўствам, шмат падарожнічаў. Марыў вярнуцца ў Беларусь, меў вялікія планы.Смерць забрала яго раптоўна. Блізкія Леаніда дагэтуль не могуць з гэтым змірыцца. А таму - берагуць памяць пра яго і ягоныя справы.
Алег Паўлоўскі