Друкаваць гэтую старонку
Субота, 24 Ліпень 2021

Крымінальная справа супраць аршанскага праваабаронцы спыненая

Ацаніць гэты матэрыял
(6 галасоў)

У Воршы следчыя органы спынілі крымінальную справу супраць мясцовага грамадзянскага актывіста Ігара Казмерчака. Яму ставілася наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, якія пацягнула прычыненне шкоды ў значным памеры. Максімальнае пакаранне за такое дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, магло быць прызначанае судом у выглядзе абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў.

Цяпер, ужо афіцыйна, рэдактар незалежнага сайта Orsha.eu, праваабаронца Ігар Казмерчак больш не падазраваны ў злачынстве ў рамках артыкула 218 (наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У ліпені бягучага года, ў рамках расследавання крымінальнай злачынства, работнікі міліцыі Ігара затрымлівалі двойчы. Пасля ператрусу, які быў праведзены ў яго дома, ён правёў трое сутак у Аршанскім следчым ізалятары. Зараз ён на волі.

Леон Яфрэменка