Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 15 Май 2018

Японскі мастак Даічы Ёшыда 22 траўня выйдзе на волю зь віцебскай калёніі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Партрэт Даічы Ёшыда, які намаляваў ягоны брат. Фота: svaboda.org Партрэт Даічы Ёшыда, які намаляваў ягоны брат. Фота: svaboda.org

Тэрмін пакараньня японскага мастака Даіча Ёшыда зьменшаны да 1 году 9 месяцаў зьняволеньня. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта сям’я зьняволенага паведаміла Радыё Свабода.

Даічы Ёшыда — японскі мастак, які малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фэстываль манга ў Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 году выпуску, каб выкарыстоўваць іх у якасьці мадэляў для малюнкаў.

15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзытнымі перасадкамі ў аэрапортах Менску і Абу-Дабі. Ён сьцьвярджае, што служба бясьпекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусьціла яго на рэйс. У Менску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зьняволеньня за незаконны правоз і перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.

Даічы Ёшыда неаднаразова спрабаваў абскардзіць прысуд, настойваючы на сваёй невінаватасьці. 13 лютага 2018 году Вярхоўны суд адмовіўся пераглядаць справу Даічы Ёшыда і назваў ягоны прысуд справядлівым.

Пасьля гэтага сям’я Ёшыда двойчы зьвярталася зь лістом да Аляксандра Лукашэнкі.

Крыніца: Радыё Свабода