Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Люты 2023

Палітвязня Алега Рубца 60 сутак утрымлівалі ў ШІЗА

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Па рашэнні наваполацкай суддзі Вольгі Баліка палітзняволенага пінчука Алега Рубца ў чэрвені 2022 года перавялі на тры гады з калоніі ў следчую турму № 8 г. Жодзіна. У калоніі яго рэгулярга змяшчалі ў ШІЗА, а таксама ўтрымлівалі ў ПКТ.

Паводле ягоных бацькоў, два з паловай месяцы ад Алега не было ні лістоў, ні званкоў. Цяпер высветлілася, што яго на 60 закідвалі ў штрафны ізалятар.

26 лютага хлопцу споўнілася 21 год. Лісты да яго амаль не дахадзяць, але заклікаем павіншаваць яго тэлеграмай.

Нагадаем, Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманні быў моцна збіты. 30 красавіка Рубцу прысудзілі 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8, вул. Савецкая, 22А 222163, г. Жодзіна, Мінская вобласць. Алегу Віктаравічу Рубцу.