Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 11 Верасень 2022

Яне Пінчук следствам прад'яўлена абвінавачанне і прызначана шэраг экспертыз

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Прайшло 10 дзён, як ураджэнку Віцебшчыны Яну Пінчук расейскія ўлады экстрадавалі ў Беларусь. Цяпер маладая жанчына знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары №2. Да яе прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту на 2 месяцы. Па неправераных дадзеных, Яна ўдзельнічае ва ўсіх у следчых дзеяннях, прызначаны некалькі экспертыз. Расейскія праваабарончыя арганізацыі прызналі Пінчук палітвязнем, а беларускія пакуль яе такой не лічаць.

Расследаванне крымінальнай справы даручана Віцебскаму гарадскому аддзелу Следчага камітэта. 

Зараз, па ўдакладненай інфармацыі, следчыя прад'явілі Пінчук абвінавачанне па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне сацыяльнай варожасці (частка 3 артыкула 130), стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем ( і 2 артыкула 361-1), заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361). Ёй пагражае да 19 гадоў пазбаўлення волі. 

Замест расійскага адваката Марыі Бяляевай у справу ўступіў беларускі адвакат, з якога ўзятая падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў следства.

Раней муж Яны Пінчук Мікіта Сафронаў паведаміў, што апошнім часам у Яны абвастрыліся гастрыт і язва, прычынай захворванняў стаў працяглы стрэс і адсутнасць кваліфікаванай медыцынскай дапамогі ў расійскіх пенітэнцыярных установах.

Віталь Кажух