Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 10 Чэрвень 2022

Мінюст пазбавіў палітзэка Максіма Знака адвакацкай ліцэнзіі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Палітзняволены вязень Папраўчай калоніі №3, якая знаходзіцца ў Віцебскай вобласці ў п. Віцьба, адвакат Максім Знак, якога асудзілі на дзесяць гадоў турмы за ўдзел у выбарах-2020 на баку прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, 8 чэрвеня быў пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.

У заяве Міністэрства юстыцыі сказана, што Максіма Знака пазбавілі ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць у сувязі з выключэннем з Мінскай абласной калегіі адвакатаў, а таксама з-за таго, што ўступіў у законную сілу прыгавор суда аб прызнанні Знака вінаватым у здзяйсненні наўмыснага злачынства.

Адвакат Максім Знак быў асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «заклікі нашкодзіць бяспецы Рэспублікі Беларусь», «змову з мэтай захопу ўлады» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання». А пачалося ўсё з таго, што ён далучыўся да штаба Віктара Бабарыкі і пасля затрымання кандыдата прадстаўляў яго інтарэсы ў Цэнтрвыбаркаме.

Пасля выбараў Знак, як і Марыя Калеснікава, увайшоў у прэзідыум Каардынацыйнай рады, апазіцыйнай структуры дзейнаму палітычнаму аўтарытарнаму рэжыму.

Віталь Кажух