Друкаваць гэтую старонку
Серада, 12 Студзень 2022

Палітвязень Ілля Лабацэвіч выйшаў на свабоду

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілля Лабацэвіч з маць. Першае фота на волі Ілля Лабацэвіч з маць. Першае фота на волі

11 студзеня на свабоду выйшаў палітвязень з Наваполацку Ілля Лабацэвіч. Ён цалкам адбыў тэрмін зняволення – паўтара года – і быў вызвалены са шклоўскай калоніі №17. Іллю Лабацэвіча прызналі вінаватым у гвалце ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 КК) і асудзілі на паўтара года калоніі толькі за тое, што падчас мірнага шэсця ў Наваполацку ён бараніў сваю маці.

13 верасня 2020 году падчас аднаго з нядзельных маршаў Ілля гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Маці і сын пачалі заступацца за хлопца, але іх таксама пачалі збіваць. Ілля стаў бараніць ад удараў маці, за што атрымаў сур'ёзныя пабоі.

27 лістапада 2020 году суд Наваполацку прысудзіў Іллі Лабацэвічу паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Спачатку Ілля знаходзіўся ў віцебскім СІЗА-2, пасля быў пераведзены ў шклоўскую ПК №17.

Ілля цалкам адбыў пакаранне і 11 студзеня 2022 выйшаў на волю. На свабодзе яго сустрэла маці.

Янка Прас