Друкаваць гэтую старонку
Серада, 03 Лістапад 2021

«Карцару я не перажыву». Што адбываецца з музыкам Банцэрам, якога чакалі на волі

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Рок-музыку з Горадні Ігара Банцэра вярнулі з віцебскага СІЗА на віцебскую «хімію» 29 кастрычніка і збіраліся 1 лістапада пакараць карцарам. Ягонага выхаду на волю чакалі на пачатку лістапада, але цяпер незразумела, што з ім будзе далей і калі яго вызваляць, піша Радыё Свабода.

Як стала вядома блізкім ад Ігара Банцэра, тры дні ён быў на каранавірусным карантыне на віцебскай «хіміі», як патрабуюць правілы. 1 лістапада яго збіраліся змясціць у карцэр за тое, што 31 кастрычніка ён удзень ляжаў на ложку, а не сядзеў. Але ў апошні момант не зрабілі гэтага.

Прыехаа лекарка і паставіла папярэдні дыягназ ВРЗ, прызначыла пасьцельны рэжым. На колькі дзён, невядома.

«Карцару я не перажыву. У мяне цяпер вельмі слабое здароўе. Нават галадаць ужо не трэба», — сказаў музыка пасля вяртання на «хімію».

Ягонае здароўе пагоршылася пасьля «сухой галадоўкі» ў сакавіку. Да таго ж пасьля турмы знайшлі гепатыт С.

Як стала вядома, у другой палове дня 1 лістапада Ігара Банцэра ўсё ж забралі ў ШІЗА віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня.

Ігара Банцэра вярнулі на «хімію» праз ягоную скаргу на тое, што яго ўзялі пад варту адразу пасля суду 29 верасня. Цяпер, магчыма, чакаецца новы суд або іншыя працэсуальныя дзеянні, якія вырашаць, што з ім будзе далей.