Друкаваць гэтую старонку
Серада, 26 Верасень 2012

Сяргей Каваленка на свабодзе!

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Сяргей Каваленка Сяргей Каваленка

Увечары 26 верасьня Сяргея Каваленку вызвалілі з магілёўскай калёніі. Як распавяла жонка Сяргея Алена Каваленка, муж пазваніў ёй ужо з чыгуначнага вакзалу ў Магілёве і паведаміў, што свабодны і што міліцыянты садзяць яго на цягнік да Віцебска. Алена разам з сынам Валікам плакалі наўзрыд… У Віцебску, акрамя сям’і, яго сустракалі і супрацоўнікі праваахоўных ворганаў.

 

Сяргей Каваленка ня стрымлівае эмоцыяў. Найперш – радасных, бо не пасьпеў наталіцца свабодай. Амаль увесь час усьміхаецца. Выглядае байцом – важыць 91 кіляграм. Тэлефоны не змаўкаюць – з вызваленьнем віншуюць журналісты, палітыкі, знаёмыя, проста добрыя людзі. “Высновы? Усе высновы я ўжо даўно зрабіў. Турма мяне не памяняла. Я нават яшчэ больш вясёлы стаў. Ня ведаю чаму, але ў мяне добры настрой такі. Нават загадчык турмы заўважыў, калі праводзіў мяне. На разьвітаньне казаў, каб больш не трапляў сюды. А, добра, кажу, да пабачэньня – усё нармальна”, – распавядае Сяргей.

Кажа, што і ў турме былі розныя людзі. Былі і вырадкі, але засталіся і тыя, каго можна лічыць сябрамі: “Злосьці ні на кога не трымаю. На ніводнага міліцыянта. Ну, баіцца чалавек, палохаецца, сказалі яму, і нічога ён зрабіць ня можа. Але былі і такія, што спрабавалі абразіць асабіста, не па службе. І з боку міліцыянтаў такія былі, і з боку зэкаў… Але я забываю. Злапамятнасьць – шкодная рыса”.

“Я і ў турме не маўчаў, прапагандаваў Беларушчыну. Адміністрацыя выклікала, казалі, каб я супакоіўся і не праводзіў сярод зьняволеных прапаганду. Я ім кажу: калі я ня буду сваю прапаганду праводзіць – вы будзеце праводзіць сваю. І мне трэба людзям расказаць, што і як”, – кажа Сяргей Каваленка. Пляны і будучыня для былога палітвязьня – пакуль што дзеткі. Гуляць, размаўляць, выхоўваць Віку і Валіка, якога, як і раней, будзе вадзіць на хакей і бокс.

Дыялёг