Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Чэрвень 2022

Украінцы ўцякаюць ад вайны. У Віцебскай вобласці ўжо знайшлі прытулак 200 чалавек

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

На дадзены момант у Полацку, Оршы, Віцебску і іншых населеных пунктах вобласці пражывае больш за дзвесце ўкраінскіх грамадзян, якія пакінулі сваю радзіму. Сярод іх 40 непаўналетніх, самаму малодшаму з якіх адзін месяц. Большасць прыязджаюць да сваякоў і знаёмых. Мясцовыя ўлады лічаць, што плынь бежанцаў будзе толькі ўзрастаць.

Каардынатарам дапамогі ахвярам расейскай ваеннай агрэсіі з'яўляецца Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі Віцебскага аблвыканкама. Сюды прыходзяць сем'ямі грамадзяне Украіны з хадайніцтвам аб абароне, каб атрымаць прававы статус для легальнага пражывання на тэрыторыі Беларусі. 

Людзей хвалююць пытанні працаўладкавання, сацыяльнай падтрымкі, вызначэння дзяцей у сады і школы, наладжванні бытавых умоў. 

Прыбылых з Украіны дзяцей вызначаюць у дзіцячыя сады і школы вобласці, пры гэтым маленькія грамадзяне Украіны маюць роўныя правы, як і беларускія. 

Віцебская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа дае людзям гуманітарную дапамогу – наборы прадуктаў, гігіенічныя прыналежнасці і іншыя прадметы побыту. 

Вялікім плюсам украінцы, якія прыбываюць у Беларусь, лічаць веданне мовы, блізкі менталітэт. Многія спадзяюцца ў будучыні вярнуцца на радзіму. 

Для атрымання неабходных кансультацый бежанцы могуць звярнуцца ва Упраўленне па грамадзянстве і міграцыі ЎУС Віцебскага аблвыканкама размешчана па адрасе: пр-т. Фрунзэ в 41-А, 210009, г. Віцебск. 

Іван Чайка