Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 06 Люты 2023

Ва Украіне загінулі больш за 100 пскоўскіх дэсантнікаў з 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

З пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі на 1 лютага на Украіне загінулі 111 пскоўскіх вайскоўцаў, прычым 15 расійскіх байцоў у студзені 2023 года. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграме губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Вядзернікаў. З улікам, што на кожнага забітага, прыходзіцца як мінімум тры параненых і кантужаных, то змяншэнне ваеннаслужачых, прыпісаных да пскоўскіх ваенных частак, можна ацаніць у 350-400 чалавек.

Нягледзячы на гэтыя жудасныя страты ўлады працягваюць пасылаць мясцовых вайскоўцаў на фронт, забяспечваючы іх тэхнікай і іншымі сродкамі вайны, аплачаных з рэгіянальнага бюджэту.

Так, 26 студзеня Вядзернікаў разам са старшынёй абласнога сходу дэпутатаў Аляксандрам Котавым па просьбе камдзіва перадалі 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі шматмэтавы браніраваны аўтамабіль «Тыгр».

У прысутнасці двух кіраўнікоў суседняга з Віцебскай вобласцю расійскага рэгіёну, адправілі чарговую партыю ваеннай, тэхнічнага і медыцынскага грузу ў раён баявых дзеянняў вайны паміж расейскай і ўкраінскай дзяржавамі.

Сяргей Ільін