Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Жнівень 2022

У Віцебскім рэгіёне ўлады заклапочаныя праблемай недахопу міліцэйскіх кадраў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Пасля двух гадоў уцягнутасці працаўнікоў міліцыі ў прыгнечанне палітычнай актыўнасці грамадзян сілавымі метадамі, стала прычынай таго, што ў моладзевым асяроддзі ў значнай меры зваліўся прэстыж прафесій звязаных з працай у ворганах унутраных спраў. Пра гэту праблему сведчаць аб'явы аб запрашэнні на службу маладых спецыялістаў, якія перыядычна з'яўляюцца ў мясцовых медыя, так і выказванні кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Івана Кубракова.

Апошнім часам у віцебскіх СМІ не рэдка з'яўляюцца паведамленні, у якіх АУС запрашаюць на службу ў міліцыю паўналетніх маладых людзей узрост якіх не перавышае 28 гадоў, з адукацыяй, якая дазваляе працаваць на адпаведных пасадах і фізічна прыдатнымі для службы ў праваахоўных органах. 

Кандыдат ў міліцыянеры не павінен мець судзімасцяў па крымінальных артыкулах. 

Не больш за 5 разоў у жыцці прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці. Праўда ў гэты лік не ўваходзяць правапарушэнні, якія былі зафіксаваны камерамі відэаназірання.

Новым супрацоўнікам органаў унутраных спраў дзяржава гарантуе стабільную зарплату, сацыяльны пакет, якаснае медыцынскае абслугоўванне, жыллё на льготных умовах і бясплатную вышэйшую адукацыю ва ўстановах МУС. 

У ідэале кандыдаты работнікі таксама павінны валодаць высокім маральным духам і прыстойнасцю, праўда чалавека з такімі асабістымі якасцямі ў міліцэйскім асяроддзі ўдаецца сустрэць даволі рэдка. 

Пра гэта і многае іншае гаварылася на сустрэчы 25 жніўня ў Глыбокім Кіраўніка МУС Кубракова з калектывам мясцовага райаддзела міліцыі. У прыватнасці, была закранута праблема вострага недахопу кадраў, наступства якой негатыўна адбіваецца на эфектыўнасці работы аддзела. 

Падначальныя таксама ўзнімалі розныя пытанні звязаныя з нездавальняючым матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем службы і нізкай выканаўчай дысцыпліны кадравага складу і прапаноўвалі шляхі для пераадолення гэтых недахопаў. 

Супрацоўнікі, якія прысутнічалі на сустрэчы, асабліва гучна агучылі важнасць для іх падтрыманне духу міліцэйскай карпаратыўнасці і заклікалі да згуртаванасці службовых калектываў на фоне паскараючага негатыўнага развіцця падзей як унутры краіны, так і за яе межамі. 

Міністр у сваю чаргу, парэкамендаваў кіраўніцтву на месцах больш актыўна заахвочваць супрацоўнікаў, якія вызначыліся, у тым ліку за ўдзел у падзеях апошніх двух гадоў, таму што іх заслугі не павінны заставацца незаўважанымі. 

Віталь Кажух