Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 18 Жнівень 2022

У Віцебскай вобласці ваеннаабавязаных выклікаюць на навучальныя зборы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

З 17 жніўня пачалася адпраўка ваеннаабавязаных на навучальныя зборы на падставе рашэння Генеральнага штаба Ўзброеных сіл Беларусі. Толькі з Віцебска вучыцца ваеннай справе прызавуць больш за 100 чалавек. 

Для гэтых мэт ваенны камісарыят Віцебска, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў у горадзе на Дзвіне правёў арганізацыйныя мерапрыемствы вынікам якіх былі створаны тэрытарыяльныя базы мабілізацыйнага разгортвання, а на буйных і сярэдніх прадпрыемствах Віцебска сталі працаваць штабы і ўчасткі абвесткі ваеннаабавязаных. 

Мэта збораў ваеннаабавязаных - зрабіць спробу аднавіць даўно забытыя імі навыкі валодання стралковым і іншым узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай. 

Для ўдзелу ў зборах забіраюць грамадзян, салдацкага і сяржанцкага ўліковага складу ўзростам да 45 гадоў уключна. Вучыцца эфектыўна ваяваць таксама будуць і афіцэры запаса, якія дасягнулі 55-гадовага ўзросту. 

Як звычайна далёка не ўсе гараць жаданнем патраціць два тыдні на ваенную вучобу. Як звычайна ў такіх выпадках адмовнікі шукаюць, у тым ліку і па медыцынскіх паказчыках, магчымасці "адкасіць" ці "адмазацца". 

Практычна ўсе ўдзельнікі збораў спадзяюцца на тое, што пасля павышэння баявога майстэрства яны вярнуцца да звычайнага мірнага жыцця, і ім не давядзецца ўдзельнічаць у вайне на Украіне. 

Віталь Кажух