Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 12 Красавік 2021

Школы і бібліятэкі на Віцебшчыне прадаюцца з малатка

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

У Віцебскай вобласці на аўкцыёнах паскоранымі тэмпамі прадаюцца дзяржаўныя аб'екты адукацыі і культуры. Такая тэндэнцыя тлумачыцца скарачэннем колькасці вучняў і чытачоў у сельскай мясцовасці і ў малых гарадах рэгіёну.

Сёлета на пачатку красавіка камітэт «Віцебскаблмаёмасць» прадаў школу ў Сенненскім раёне і бібліятэку ў Талачынскім, а таксама – будынак вучэбнага корпусу, размешчанага ў цэнтры Воршы.

Мяркуючы з таго, што абʼекты купляліся з пятай ці шостай спробы, а іхныя кошты значна заніжаныя, можна сцвярджаць, што дзяржаўная маёмасць не карыстаецца попытам сярод патэнцыйных інвестараў, а абласны бюджэт з продажу гэтых абʼектаў выйграў нязначна.

Да прыкладу, будынак навучальнага корпусу быў набыты прыватнай арганізацыяй з Воршы падчас пятага па ліку аўкцыёну, на якім цану абʼекта знізілі на на траціну. Ён стаў 21-м абʼектам, прададзеным камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» ў 2021 годзе.

Апроч таго, 10 абʼектаў былі прададзеныя на аўкцыёне ўсяго за 29 рублёў, яшчэ на 10 абʼектаў кошт быў зніжаны амаль у два разы.

Міхась Пісараў