Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 05 Май 2014

Ратацыя кіраўніцтва ў Віцебскім аблвыканкаме

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Генадзь Грабнёў Генадзь Грабнёў

5 траўня старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец прадставіў публіцы свайго новага першага намесьніка. Ім стаўся Грабнёў Генадзь Іванавіч (на фота), кандыдатуру якога на гэтую пасаду надоечы ўзгадніў Лукашэнка. Да таго новасьпечаны «віцэ-губэрнатар» працаваў кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску. На новай пасадзе ён замяніў Уладзімера Навацкага, які стаў першым намесьнікам старшыні аблвыканкаму ў далёкім 2002-м годзе.

«Шмат што Генадзем Іванавічам зроблена па разьвіцьці эканамічнага патэнцыялу вобласьці, – распавёў Косінец пра свайго новага намесьніка. – Гэта падрыхтаваны чалавек, які ў выніку сумоўя ў прэзыдэнта атрымаў высокую адзнаку».

Генадзь Грабнёў пачаў чыноўніцкую кар’еру з кантрольна-рэвізійнай службы. Потым ён быў намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску, намесьнікам начальніка фінансавага кіраваньня, старшынём камітэту эканомікі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту. Цягам апошніх трох гадоў новы намесьнік Косінца кіраваў адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну Віцебску.

Крыніца: Дыялёг Online газэта