Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 06 Жнівень 2026

На волю пачалі выходзіць удзельнікі злёту "Беларуская вясёлка", асуджаныя на "суткі"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Праваабаронцам вядома, што прынамсі 2 чалавекі былі практычна адразу асуджаныя на 7 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП (Арганізіцыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). "Радыё Свабода" паведамляе, што вечарам 5 жніўня на волю выйшаў адзін з іх - жыхар Мінска, якога міліцыя ў першы ж дзень прызнала адным з "арганізатараў мерапрыемства".

Удзельнікі злёту "Беларуская вясёлка" аспрэчваюць наяўнасць арганізатараў, падкрэсліваючы, што падобныя сустрэчы адбываюцца паводле супольнай ініцыятывы.

Нагадаем, ноччу 29 ліпеня ў Расонскім раёне на беразе возера Белае мясцовыя сілавікі пры падтрымцы калег з Полацка і Наваполацка затрымалі каля 300 чалавек. У першыя суткі на іх склалі больш за 70 адміністрацыйных пратаколаў, прычым людзей прымушалі адразу ж падпісваць згоду на судовы разгляд у іх адсутнасць. Нязгодным пагражалі ўтрыманнем да суду пад вартай.

Пра тое, як адбываўся захоп наметавага гарадка і з якімі парушэннямі складаліся працэсуальныя дакументы, распавёў адзін з удзельнікаў злёту. Ен таксама чакае суду, як і некалькі дзесяткаў іншых ягоных аднадумцаў - прыхільнікаў руху «Сям’я вясёлкі» (Rainbow Family), які ўзьнік у ЗША ў 1972 годзе і заяўляе сябе як аб’яднанне прыхільнікаў міру, жыцця на прыродзе і адмовы ад залішняга спажывецтва.

Ліна Магілянская