Друкаваць гэтую старонку
Серада, 23 Жнівень 2023

Браслаўскія ўлады арыштам на 10 суток пакаралі жыхара беларускай сталіцы

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Суддзя Вольга Пракопчык Суддзя Вольга Пракопчык

Суддзя суда Браслаўскага раёна Вольга Пракопчык 5 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 10 сутак жыхара Мінска Андрэя Круглова якому ўлады паставілі ў віну распаўсюджванне ў сацыяльных сетках "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.

У судзе быў агучаны пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, з якога вынікала, што Андрэй быў падпісаны на шэраг YouTube-каналаў з назвамі "NEXTA" і "Zerkalo.io", якія ў розны час судамі былі ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

З рапарту супрацоўніка мясцовай міліцыі правапарушэнне было знойдзена падчас нясення службы па ахове грамадскага парадку шляхам візуальнага агляду тэлефона правапарушальніка.

Суд пры прызначэнні пакарання ўлічыў, што «правапарушальнік» шчыра раскаяўся прызнаў віну і тое, што ў яго на ўтрыманні знаходзіцца малалетняе дзіця.

Таму, суддзя Пракопчык знайшла віну Круглова даказанай у межах ч.2 арт.19.11 КаАП і прызначала пакаранне толькі роўнае дзвюм трацінам ад максімальнага, г.зн. 10 сутак арышту.

Міхаіл Ладыгін