«Відэа пра вельмі добрага і жыццялюбівага святара», так напісаў пра відэаролік сам Антон Грышкевіч. Ён ведаў ксяндза Андрэя асабіста – як пробашча віцебскага касцёла Святога Духу. 15 ліпеня пробашч быў затрыманы, а 18 ліпеня асуджаны да 15 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП за нібыта парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў. За кратамі яго асудзілі яшчэ раз, таксама на 15 сутак, але пакуль не вядома, па якім артыкуле.
Рэжысёр Антон Грышкевіч звяртаецца да тэмы палітычных рэпрэсій ужо не ўпершыню: на ягоным канале на youtube.com ёсць, прыкладам, відэаролік з малюнкамі зняволенага мастака Алеся Пушкіна, якога 30 сакавіка 2022г. асудзілі да 5-ці гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяннях у рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў». Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыклу «Беларускі супраціў» і перформанс, які ён правёў ва Украіне.
Тэма падзеяў ва Украіне таксама хвалюе віцебскага рэжысёра. Ён аўтар відэаролікаў «NO WAR », «Слава Украіне », «Песня 25.02 » ды іншых. Свае мастацкія працы Антон Грышкевіч называе іх «плакатамі » – бо яны кароткія і маюць выразны пасыл да гледача.
Аляксандра Бараноўская