Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 07 Май 2020

Затрыманыя два ўдзельнікі «кармленьня галубоў» у Віцебску. Суд – 8 траўня (абноўлена)

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Падчас кармленьня галубоў 3 траўня Падчас кармленьня галубоў 3 траўня

Адзін з удзельнікаў «кармленьня галубоў» у Віцебску Алег Баразна быў затрыманы 7 траўня супрацоўнікамі міліцыі каля свайго дому. Мужчыну адвезьлі ў РАУС Чыгуначнага раёну і склалі на яго пратакол за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34 КаАП). Пазьней стала вядома пра яшчэ аднаго затрыманага.

Алег Баразна пасьпеў паведаміць па тэлефоне з аддзяленьня міліцыі, што на яго склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 22.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства) – як на ўдзельніка «кармленьня галубоў» у Віцебску ў нядзелю 3 траўня.

Паведаміў таксама, што пасьля складаньня пратаколу яго зьбіраюцца адвезьці да суду ў ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ).

Пазьней стала вядома. што 7 траўня быў затрыманы яшчэ адзін удзельнік «кармленьня галубоў» - Аляксей Саламаненка. Ён таксама правядзе ноч у ІЧУ.

Разгляд справаў адбудзецца заўтра, 8 траўня, ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску. Папярэдне пачатак суду - у 10.00.

У нядзельным «кармленьні галубоў» 3 траўня ў Віцебску бралі ўдзел больш за 50 чалавек.

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.