Заяўка праваабаронцы Леаніда Сьвеціка на правядзеньне мітынгу 15 сакавіка не задаволеная. Спасылаючыся на палажэньні рашэньня гарвыканкаму №881 2009-га году, намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна акцыю забараніла, хоць яна мусіла прайсьці на пляцоўцы, якую гарадзкія ўлады адмыслова адвялі пад масавыя мерапрыемствы.

13 сакавіка судзілі ўдзельнікаў акцыі пратэсту, што адбылася ў Воршы напярэдадні. Як паведамлялася раней, у дзень правядзеньня мітынгу і шэсьця ў горадзе было затрымана каля 20-ці чалавек. Большасьць зь іх былі адпушчаныя менш як праз 3 гадзіны пасьля затрыманьня. 8 чалавек былі адпраўленыя ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Найвялікшая ў гісторыі гораду за апошнія дзесяцігодзьдзі акцыя пратэсту адбылася ў Воршы 12 сакавіка. У «Маршы недармаедаў» тут узялі ўдзел звыш тысячы чалавек. Больш за 20 чалавек – арыштаваныя. Затрыманьні пачаліся яшчэ да пачатку акцыі пратэсту. Сярод арыштаваных – незалежныя журналісты і палітычныя дзеячы. Суды над імі адбудуцца 13 сакавіка.

Скарга тычылася рашэньня Кастрычніцкага райсуду Віцебску, які прызнаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Тацяну Севярынец, Алену Шабуню і Георгія Станкевіча вінаватымі ў парадку правядзеньня масавых акцыяў, за што аштрафаваў кожнага на 105 рублёў.

Трэнінг для журналістаў рэгіёну па стварэньні звычайным смартфонам навінавага відэасюжэту прайшоў 3 і 4 сакавіка ў Полацку. Правёў трэнінг дасьведчаны відэаапэратар тэлеканалу «Белсат», фатограф, кіраўнік Барысаўскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандар Зянкоў. У навучаньні ўзялі ўдзел журналісты зь Віцебску, Глыбокага і Полацку.

Акцыя «недармаедаў» плянуецца ў Воршы ў нядзелю, 12-га сакавіка. Напярэдадні мясцовыя ўлады загадалі разьвешаць гукаўзмацняльнікі на цэнтральнай плошчы гораду. 10 сакавіка адбыўся поўнамаштабны тэставы запуск сыстэмы: на плошчы гучала расейская поп-музыка, пры гэтым многія жыхары не разумеюць, навошта ў цэнтры Воршы так гучна ўключаць песьні.

Дзяржава пакрые кампаніі працэнты па крэдытах, узятых на стварэньне гарбарна-абутковага голдынгу, у межах якога павінен мадэрнізавацца Віцебскі футравы камбінат.

Кіраўнікі віцебскіх суполак руху «За свабоду» і партыі БНФ падалі заяўку на правядзеньне 25 сакавіка шэсьця і мітынгу, прымеркаваных да Дня Волі.

Спэцыяльнае званьне генэрал-маёра юстыцыі прысвоенае начальніку ўпраўленьня сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Ўладзімеру Шалухіну ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 сакавіка.

Ігара Казьмерчака, кіраўніка моладзевага грамадзкага абʼяднаньня «Зьвяз», 9 сакавіка выклікаў на гутарку сьледчы. Гутарка з прадстаўніком сьледчага камітэту Станіславам Барысёнкам адбылася праз тры дні пасьля ператрусу ў офісе Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў.