У Мёрах мясцовыя ўлады адмовіліся працаўладкоўваць настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства актывіста аргкамітэту БХД Сержука Васільева, які ўжо раней выкладаў гэтыя прадметы, і ў якога нядаўна выйшла кніга па гісторыі Мёраў.

Каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» па Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец 27 ліпеня падала ў Віцебскую абласную пракуратуру заяву грамадзян Беларусі па факце дзейнасьці ў рэгіёне прарасейскіх арганізацыяў. Заяву падпісалі жыхары Віцебску, Глыбокага, Воршы, Наваполацку, Віцебскага і Аршанскага раёнаў.

Дакладна мэта пікетаў, заявы на правядзеньне якіх пададзеныя ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебску, пазначаная так: «Нагадаць жыхарам г. Віцебску пра іх абавязак – браць удзел у сумленных выбарах, якія адпавядаюць міжнародным стандартам і абавязацельствам Рэспублікі Беларусь, пры якіх уладамі захоўваюцца фундамэнтальныя правы і свабоды беларускіх грамадзян».

28 ліпеня судзьдзя Глыбоцкага райсуду Людміла Вашчанка прызнала журналістку вінаватай паводле часткі 2 артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі) – за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі.

Пасьля таго, як Сьледчы камітэт па Віцебскім раёне адмовіўся распачынаць крымінальную справу з нагоды заявы актывістаў грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» пра знойдзеныя ў лесе невядомыя пахаваньні, разрабаваныя марадзёрамі, яе сябры зазналі псыхалягічны і інфармацыйны ціск.

Як паведамілі каардынатары ініцыятыўнай групы Тацьцяны Караткевіч, 29 ліпеня а 16:20 двое дужых мужчын напалі на пікет каля гандлёвага цэнтру «Капітал» у Наваполацку.

Пасьля рэгістрацыі ЦВК ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за старшыню партыі «Справядлівы сьвет» Сяргея Калякіна, старшыня абласной арганізацыі Мікалай Селівашка ўзначаліў у Віцебскай вобласьці каардынацыйную і практычную частку гэтай працы.

Ініцыятыўную групу ў Віцебску і Віцебскім раёне па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі ўзначальвае сябра партыі прадпрымальніца Ірына Яскевіч, якая і будзе каардынаваць усю далейшую працу.

Павал Левінаў накіроўваў свой зварот з загалоўкам «Аб вакханаліі ў судзе Першамайскага раёну г. Менску» ў Вярхоўны суд. Той пераслаў зварот у Менскі гарадзкі суд, які ў выніку прызнаў слушнасьць довадаў праваабаронцы і папрасіў у яго прабачэньня «за дапушчаныя судом Першамайскага раёну г. Менску парушэньні».

Аўтарам заяўкі, пададзенай ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, зьяўляецца Леанід Сьвецік. Мэта акцыі, якая мусіць адбыцца 4 жніўня, – азнаёміць жыхароў гораду з фактам наяўнасьці ў Беларусі палітвязьняў, прызнаных гэтакімі беларускай грамадзкасьцю, міжнароднымі і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі.